Праваабаронца абскардзіў рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты

Праваабаронца Гары Паганяйла падаў у Вярхоўны суд скаргу на рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзідэнта, паведамляе Радыё Свабода.

Гары Паганяйла распавёў, што ёсць падставы меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка не можа выконваць абавязкі прэзідэнта паводле стану здароўя, а таксама што ён нібыта датычны да незаконнага захопу ўлады ў Беларусі ў 1996 годзе. Цэнтравыбаркам ведаў пра гэтыя сур’ёзныя перашкоды для рэгістрацыі, але не ўлічыў іх, мяркуе Гары Паганяйла.

Праваабаронца просіць Вярхоўны суд абавязаць ЦВК адмяніць сваё рашэнне аб рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі, пакуль той не абвергне гэтыя звесткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі