Пратакол затрымання каля symbal.by: прыняў удзел у мітынгу, выкрыкваў лозунгі

Пратакол затрымання каля symbal.by: прыняў удзел у мітынгу, выкрыкваў лозунгі

На затрыманых каля крамы symbal.by складалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і выкрыкванні лозунгаў. Напрыклад, пра гэта напісана ў пратаколе Аляксандра Райчонка, якога затрымалі 23 чэрвеня. 

Лейтэнант міліцыі Ягор Каралёў напісаў, што Райчонак "прыняў актыўны ўдзел у групе асобаў у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй /.../, выкрыкваў лозунгі, "Стоп таракан!", "Сыходзь!", пры адсутнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства"

Нагадаем, што прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч у каментары журналістам заявіла, што АМАП затрымліваў людзей каля крамы, бо яны перашкаджалі выехаць аўтамабілю. 

Паводле звестак праваабаронцаў, увечары 23 чэрвеня каля крамы symbal.by было затрымана больш за 10 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі