Прарыў вадаправода пакінуў Ветку без халоднай вады

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў.



Габрылёў: "У Ветцы ўчора каля 6-й гадзіны вечара было адключэнне халоднага водазабеспячэння. Увесь горад быў без вады. Але ў самыя кароткія тэрміны было адноўлена ўсё. Работнікі МНС ўвечары запраўлялі малакавозы вадой і падвозілі яе насельніцтву".



Аварыя была ліквідаваная літаральна цягам гадзіны. Яе прычынай называюць зношанасць трубы.



Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі