Прамых цягнікоў з Беларусі ў Крым у турыстычным сезоне не будзе

Прамых цягнікоў з Беларусі ў Крым у сёлетнім турыстычным сезоне не будзе. Як паведамляе партал tut.by, адменены са снежня 2014-га цягнік Мінск — Сімферопаль працягне курсіраваць па маршруце да станцыі Запарожжа.

Цягнік ходзіць у няцотныя дні. Час адпраўлення з Мінска — 7.44 раніцы, у Запарожжа ён прыбывае ў 5.57 раніцы на наступныя суткі (час у шляху — 22 гадзіны 13 хвілін). Плацкартны білет каштуе 830 тысяч рублёў, купэ — 1 млн 317 тысяч 700 рублёў.

Адзначаецца, што такі маршрут выбраны для таго, каб забяспечыць бяспеку руху цягнікоў крымскага накірунку. Летам 2014 года прамыя цягнікі да Сімферопаля хадзілі. Дарэчы, няма і авіярэйсаў з Мінска ў сталіцу Крыма — іх адмянілі з эканамічных прычын.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі