Пракуроры пачалі крымінальныя справы за карупцыю на кіраўнікоў прадпрыемстваў

Пракуроры пачалі крымінальныя справы за карупцыю на кіраўнікоў прадпрыемстваў

Органы пракуратуры ў розных абласцях Беларусі пачалі шэраг крымінальных справаў аб крадзяжах і злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі, інфармуе Генпракуратура.

Пракуратура Віцебскай вобласці пачала крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў на былога гендырэктара аднаго з полацкіх прадпрыемстваў. Яго падазраюць у тым, што ён ведаў пра няспраўнасць ачышчальных збудаванняў прадпрыемства, але загадаў падначаленым падпісаць акт прыёмкі абсталявання і аб'екта ачысткі сцёкавых водаў. Таксама дырэктар зацвердзіў сваім загадам акт прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю. Прадпрыемству нанесеная шкода на суму больш за 9 млн рублёў.

У Гомельскай вобласці пракуратура пачала крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў на былога гендырэктара прадпрыемства Калінкавічаў. Па звестках следства, ён заключыў пяць дамоваў куплі-продажу помпавых установак па завышаным кошце. Прычыненая шкода ацэньваецца ў суму больш за 600 тыс.руб.

У Смалявіцкім раёне дырэктара аднаго з прадпрыемстваў падазраюць у тым, што ён загадваў падначаленым разлічвацца наяўнымі грашыма з перавышэннем вызначаных межаў. Прадпрыемства за яго дзеянні было аштрафаванае на 136 тыс. рублёў.

У Шклоўскім раёне пракуратура пачала крымінальную справу на першага намесніка дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства. Яго падазраюць у выдачы падначаленым указанняў скласці фіктыўныя акты, быццам работнікам прадвалі мёртвы маладняк ​​буйной рагатай жывёлы ў кошт іх заробкаў. яго дзеянні прычынілі істотную шкоды правам і законным інтарэсам работнікаў: яны недаатрымалі заробкі на суму 2197 руб.

У Ляхавіцкім раёне пракуратура пачала крымінальную справу на старшыню СВК: яго падазраюць у крадзяжы калгаснай маёмасці на суму 2852 руб.

У Мінску пракуратура Першамайскага раёна пачала крымінальную справу на в.а. дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю. Менеджара падазраюць у крадзяжы больш як 240 тыс.руб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі