Пракурор просіць для Кондруся тры гады абмежавання волі

Пракурор просіць для Кондруся тры гады абмежавання волі

Пракурор запрасіла для Уладзіміра Кондруся тры гады абмежавання волі без накіравання ў калонію. Гэта азначае, што яго могуць адпусціць дадому з залы суда пасля вынясення прысуду.

Гэта больш мяккае пакаранне, чым прадугледжана ў артыкуле Крымінальнага кодэксу. Бок абвінавачання абгрунтаваў гэта тым, што ў падсуднага дыягнаставалі змяшанае расстройства асобы. Таксама пракурор папрасіла прызначыць Кондрусю прымусовае амбулаторнае назіранне і лячэнне ў доктара-спецыяліста.

Адвакат папрасіў апраўдаць Уладзіміра Кондруся.

Прысуд будзе абвешчаны сёння, 26 снежня, а 16-й гадзіне.

Дарэчы, падчас суда пракурор прадэманстравала суддзі куртку і чорную шапку Кондруся, у якіх той нібыта быў на плошчы. Таксама абвінавачанне прадэманстравала фрагмент сцёкавай трубы, якім, па версіі следства, абвінавачаны біў шыбы ў Доме ўраду.

Кондруся вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у дзень выбараў 19 снежня 2010 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. На судовае пасяджэнне 26 снежня Кондрусь ехаць адмовіўся, таму працэ праходзіць у яго адсутнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі