Пракурор папрасіў вызваліць раварыста Дзмітрыя Паліенку ў зале суда

Пракурор папрасіў вызваліць раварыста Дзмітрыя Паліенку ў зале суда

Раварыста Дзмітрыя Паліенку могуць вызваліць у зале суда пасля абвяшчэння прысуду. Пра гэта папрасіў пракурор Алег Юркевіч, які выступае абвінаваўцам па справе гвалце ў дачыненні супрацоўніка міліцыі, паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”.

Пры гэтым пракурор просіць прыцягнуць Паліенку да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду. У выпадку такога рашэння суда раварыст адразу будзе вызвалены.

Прысуд будзе абвешчаны 12 кастрычніка, у 14.00 у Цэнтральным раённым судзе Мінска.

Удзельнік велапрабегу “Крытычная маса” Дзмітрый Паліентка быў затрыманы падчас акцыі 29 красавіка. Ён абвінавачваецца ў гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў. Паводле гэтай справы Паліенку пагражае да шасці год пазбаўлення волі. Апроч таго, яну інкрумінуюць выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, а гэта караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі