Пракуратура ўстурбавалася начнымі прагулкамі падлеткаў

Пракуратура ўстурбавалася начнымі прагулкамі падлеткаў

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска занепакоеная тым, што падлеткі ў позні час сутак знаходзяцца на вуліцы без дарослых. Пра гэта паведамляецца на сайце Генпракуратуры. У Цэнтральным раёне Мінска ў 2016 годзе было зафіксавана 12 такіх фактаў, а ў 2017 годзе — ужо 27.

Як паказаў аналіз пракуратуры, у грамадскіх месцах у позні час сутак былі непаўналетнія пдлеткі абодвух палоў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. "Гэта было абумоўлена неналежнай увагай з боку законных прадстаўнiкоў альбо іх бесклапотным стаўленнем да дзяцей. Аслабленне кантролю бацькоў прасочвалася ў вакацыйны перыяд, асабліва падчас знаходжання дзяцей у гасцях у сваякоў", — канстатуе пракуратура.

Дарэчы, у большасці выпадкаў такія падлеткі жылі ў няпоўных, шматдзетных або апякунскіх сем'ях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі