Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя 6 дзён

Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя 6 дзён

У канцы бягучага тыдня і ў пачатку наступнага ў Беларусі захаваецца спякотнае надвор'е, ападкі прагназуюцца толькі месцамі. Як паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова, у пачатку ліпеня дзённая тэмпература будзе дасягаць 30-32 градусаў, на поўдні — да 34 цяпла, на паўночным усходзе — на некалькі градусаў менш.

Па поўдні Беларусі 1 ліпеня тэмпература падымецца да +34

У суботу, 2 ліпеня, уначы чакаецца да 22 цяпла, удзень — 27-32 са знакам плюс. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі магчымыя толькі ў асобных раёнах. У нядзелю, 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, амаль па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы, навальніцы (у асобных раёнах — моцныя дажджы, град). У начныя гадзіны будзе плюс 15-22, у дзённыя — 22-29 цяпла, на ўсходзе — да 30-34 градусаў.  

У панядзелак, 4 ліпеня, дажджы (месцамі — моцныя) таксама пройдуць амаль па ўсёй краіне. Уначы чакаецца 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень — 20-27 цяпла, на Гомельшчыне — да плюс 32.

У аўторак і сераду, 5 і 6 ліпеня, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў, удзень — 20-27 цяпла.

Рабаў: На відэа з Мінску не смерч, а пылавы віхор

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі