Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе з 25 траўня (новыя кошты)

Пра гэта паведаміла намесніца гендырэктара прадпрыемства "Мінсктранс" Ірына Якубоўская.


Пры куплі талончыка ў кіроўцы адна паездка абыдзецца ў 2500 рублёў. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць пасажыру 3000. Павышэнне тарыфаў прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама, якое ў бліжэйшы час апублікуюць на Нацыянальным прававым партале, інфармуе БЕЛТА.


Ужо ўстаноўлены новы кошт праязных білетаў. Так, на адзін від транспарту кошт праязнога на месяц складзе 90 тысяч рублёў, на паўмесяца — 48 тысяч, на дэкаду — 31700 рублёў, на два віды транспарту — адпаведна 120100, 63300 і 42300 рублёў, на тры віды транспарту — адпаведна 143200, 75200 і 50200 рублёў, на чатыры віды транспарту — 162 тысячы, 85300 і 56900 рублёў. Купіць праязны на аўтобус-экспрэс можна за 117300 рублёў (на месяц), 61700 (на паўмесяца), 41200 рублёў (на дэкаду).


Гэта першае павышэнне аплаты праезду ў бягучым годзе ў сталіцы, наступнае чакаецца да канца года, тарыф ўзрасце да 2300 рублёў.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі