Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў СІЗА КДБ у Мінску

Сустрэча трывала каля гадзіны і адбывалася ў прысутнасці адказнага за следства і прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выконваў абавязкі перакладчыка. Прадстаўнік Папы Рымскага запэўніў арыштаванага святара, што за яго лёсам сочаць і пантыфік, і ўвесь Каталіцкі Касцёл у Беларусі.



Сайт catholic.by адзначае, што ксёндз Уладзіслаў Лазар "выглядае выпрабаваным турэмным зняволеннем, але цвярозым і рашучым". Падчас сустрэчы ён "сцвердзіў таксама, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь і чакае справядлівага рашэння".
 

Нагадаем, 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне ў Беларусі шпіёна-католіка, але падрабязнасці справы не агучыў. На наступны дзень з'явілася версія, што быў затрыманы ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.. Інфармацыю пра затрыманне пацвердзіў прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі. Вядома, што Лазар — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, пасля — у Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі