Прадстаўнік МЗС Украіны: Скайп-перамоваў пра дату сустрэчы ў Мінску не было

Скайп-перамоваў пра дату сустрэчы ў Мінску па сітуацыі на Данбасе сёння не было. Прадстаўнікі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік збіраліся праз скайп дамовіцца пра нейкую дату. Вось што паведаміў Еўрарадыё пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба:

"Нічога не выяснілася. Ні скайпа няма, ні даты няма, нічога няма. Усё вісіць у цемнаце, у змроку...".

Нават калі б сёння і ўдалося дамовіцца, наўрадці ўсе ўдзельнікі сустрэчы змаглі б у чацвер прыехаць у сталіцу Беларусі, адзначыў Кулеба.

Нагадаем, напярэдадні адзін з лідараў самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін заявіў, што сустрэча ў Мінску можа адбыцца 11 або 12 снежня.

Плануецца, што на сустрэчы прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым артылерыйскай цішыні" на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прадстаўнікі "ДНР" хочуць, каб Украіна зняла эканамічную блакаду Данбаса.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі