Прадстаўнік АБСЭ: На сустрэчу ў Мінск запрашалі асабіста лідараў ЛНР і ДНР

Намеснік спецпрадстаўніка старшыні АБСЕ на перамовах кантактнай групы па Украіне Марыян Сташэўскі ў інтэрв’ю TUT.by распавёў пра некаторыя дэталі падрыхтоўкі сустрэчы кантактнай групы, якая павінна была адбыцца 16 студзеня ў Мінску, але не адбылася.

Напярэдадні сустрэчы прадстаўнік Кіева, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заявіў, што сустрэча магчымая толькі пры ўдзеле кіраўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР — Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага, якія і падпісалі мінскія пагадненні.
 

Замест іх у Мінск прыехалі іншыя прадстаўнікі ДНР і ЛНР — Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега. Прабыўшы ў Беларусі да вечара 16 студзеня і не дачакаўшыся прадстаўнікоў Украіны, яны ўляцелі і абвінавацілі Кіеў у зрыве сустрэчы.

“Наша кантактная група была зацікаўленая ў тым, каб сабраць усіх падпісантаў Мінскіх дамоўленасцяў”, — заявіў Сташэўскі і ўдакладніў, што гаворка ідзе між іншага пра Захарчанку і Платніцкага.
 
 “Пакуль у нас няма іншага адпраўнога пункта ў мірным працэсе, апроч мінскіх дамоўленасцяў. Гэта важны і пакуль адзіны базіс, каб працаваць далей. Але многія палажэнні гэтых дакументаў у значнай ступені не выконваюцца. Многае ўпіраецца ў пытанні трактоўкі: хто на што пагадзіўся. Асабліва шмат рознагалоссяў паміж украінскім бокам і прадстаўнікамі, як мы называем, некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Нашай кантактнай групе падавалася, што было б прасцей высветліць гэтыя пазіцыі, каб прыехалі тыя людзі, якія падпісалі мінскія дамоўленасці”, — сказаў дыпламат.

Паводле Сташэўскага, прадстаўнікам ДНР і ЛНР даслалі запрашэнне з указаннем канкрэтных асобаў. Такое ж самае запрашэнне накіроўвалася і ў сярэдзіне лістапада, аднак ніхто з запрошаных так і не з’явіўся ў Мінску.  

Апошняя сустрэча кантактнай групы ў Мінску адбылася 24 снежня. На ёй дамовіліся пра вялікі абмен палоннымі. Запланаваны на 26 снежня працяг перамоваў не адбыўся.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі