Прадпрымальнікі правялі пікет каля Мінэканомікі

Прадпрымальнікі правялі пікет каля Мінэканомікі

30 студзеня каля Міністэрства эканомікі адбыўся пікет індывідцальных прадпрымальнікаў. На яго асабралося каля двух дзясяткай чалавек, у тым ліку старшыня РГА "Персперктыва" Анатоль Шумчанка, кіраўнік аналітычнага цэнтра Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Анатоль Змітровіч, ІП з Мінска і рэгіёнаў, інфармуе БелаПАН.

У Мінэканомікі сёння праходзіць пасяджэнне працоўнай групы па пытаннях дзейнасці ІП пры грамадска-кансультацыйнай радзе па развіцці прадпрымальніцтва. на пасяджэні павінен абмяркоўвацца праект указа аб спрашчэнні дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, распрацаваны РГА "Перспектыва".

Шумчанка падрыхтаваў да сённяшняй сустрэчы зварот да ўладаў. Ён патрабуе прыняць праект указа, распрацаваны "Перспектывай". У звароце гаворыцца, што ўмовы працы ІП у Беларусі працягваюць пагаршацца, а гэта можа прывесці да масавых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне.

У праекце ўказу прапаношваецца даць магчымасць ІП, занятым у рознічным гандлі, плаціць фіксаваны збор замест падаткаў. Дазволіць выплату фіксаванага збору прапануецца прадпрымальнікам, якія гандлююць толькі нехарчовымі таварамі, за выключэннем вырабаў з каштоўных металаў і камянёў, каштоўных папер, футравых вырабаў, мэблі, буйнагабарытнай бытавой тэхнікі, камп'ютэрнай тэхнікі і мабільных прылад, запчастак для аўтамабіляў, нафтапрадуктаў праз АЗС, тытунёвых вырабаў , перыёдыкі і іншых спецыфічных тавараў.

Таксама ва ўказе прапаноўваецца даць ільготнае падаткаабкладанне прадпрымальнікам, якія гандлююць нехарчовымі таварамі беларускай вытворчасці.

Акрамя таго, прапаноўваецца дазволіць ІП гандляваць нехарчовымі таварамі, увезенымі з краін ЕАЭС, без сертыфікатаў, якія пацвярджаюць іх якасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі