Прадпрымальнікі падрыхтавалі пытанні Аляксандру Лукашэнку

Раніцай 17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведае мінскі гандлёва-забаўляльны цэнтр "Экспабел". Прадпрымальнікаў папрасілі прыйсці на свае працоўныя месцы ўжо а 7-й гадзіне раніцы. Наўрад ці так рана прыедзе кіраўнік дзяржавы. Верагодна, прымаюцца меры па забеспячэнню бяспекі першай асобы.

Нагадаем, што прадпрымальнікаў найперш турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад іх патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка, але ў апошні момант новаўвядзенне адклалі. У Адміністрацыі прэзідэнта рыхтуецца новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць.

“Дзе беларускія джынсы, дзе пакупнікі?” – што іпэшнікі спытаюць у Лукашэнкі

На сайце рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" змешчаныя пытанні прадпрымальнікаў, якія яны хацелі б задаць Аляксандру Лукашэнку. Многія з дасланых пытанняў адносяцца да дзейнасці прадпрымальнікаў, але ёсць і іншыя. Напрыклад, ці ведае Аляксандр Рыгоравіч пра "рэальную эканамічную сітуацыю", якая склалася ў рэгіёнах? Чаму зніжаюцца заробкі? Чаму дырэктар прадпрыемства атрымлівае 15 мільёнаў рублёў, а рабочы каля 2 млн і як выжыць пры цяперашніх цэнах за гэтыя грошы? Калі будзе справядлівасць? У адным з пытанняў згадваецца закон аб дармаедах. Жыхар Пінска заклапочаны, што на прадпрыемствах і ў арганізацыях ідзе скарачэнне, а работы ў горадзе няма. "Як жыць людзям?", — пытаецца ён. Усе пытанні да кіраўніка дзяржавы можна паглядзець тут.

Як можна меркаваць, некаторыя з гэтых пытанняў прадпрымальнікі могуць сёння задаць Лукашэнку.

Як прадпрымальнікам трапіць на сустрэчу да Лукашэнкі?

Апошні раз Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі 10 гадоў таму. Тады ён наведваў рынак "Максімус" у мінскім мікрараёне "Малінаўка" (на здымку). Фота — з архіву прэс-службы Лукашэнкі.

Галоўнае фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі