Праблемы з эвакуацыяй з Марыупаля: на шляху "зялёнага калідора" ідуць баі

Эвакуацыя з суседня з Марыупалем Валнавахі / Нацыянальная паліцыя Украіны
Эвакуацыя з суседня з Марыупалем Валнавахі / Нацыянальная паліцыя Украіны

Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупаля пакуль так і не пачалася. Прычына ў тым, што пацверджанне “рэжыму цішыні” было атрымана толькі для тэрыторыі Данецкай вобласці, паведаміў начальнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка. З яго словаў Запарожскай вобласці па маршруце эвакуацыі вядуцца баі.

“Вядзём перамовы з расійскім бокам пра пацверджанне рэжыму цішыні па ўсім маршруце эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыупаля”, — напісаў Кірыленка.

“Зелений калідор” для эвакуацыі з Марыупаля праходзіць па маршруце: Марыупаль — Мікольскае — Розаўка — Полагі — Арэхаў — Запарожжа.

Па плане “рэжым цішыні” павінен быў доўжыцца 7 гадзін і скончыцца ў 16.00 па кіеўскім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі