Пра ліцвінізм, суды над памерлымі і дзеда, якога трэба “не злаваць” — эфір

Наста Ільіна / Еўрарадыё

Наста Ільіна / Еўрарадыё

Генпракуратура на чале са Шведам вырашыла засяродзіць сваю ўвагу не на наглядзе за выкананнем законаў лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, а на тэмах больш важных — генацыдзе беларускага народа ў межах пэўнага, вызначанага палітычнымі патрэбамі рэжыму, перыяду часу і, адпаведна, пакараннем тых, хто ў тым генацыдзе ўдзельнічаў. З іншага боку, у Літве актыўна шукаюць у беларускім асяродку “ліцвінізм”. Які нібыта нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы.

Ці сапраўды існуе пагроза “ліцвінізму” нацбяспецы Літвы і ці рэальна падзяліць гісторыю нашых народаў? Што стаіць за спробамі Генпракуратуры пакараць даўно памерлых людзей, якіх вінавацяць у злачынствах у дачыненні да беларусаў? Ці магчыма злавіць той момант, калі народу трэба выжываць, а калі — паўставаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гуманітарных навук, гісторык, вядоўца праграмы Іntermarium на “Белсаце” Наста Ільіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі