Помнік Караткевічу ў Віцебску знясуць

Помнік Караткевічу ў Віцебску знясуць

Цэнтр Віцебска чакаюць значныя змены. Прычым музей бацькі Міная перанясуць, а помнік Уладзіміру Караткевічу можа ўвогуле знікнуць.

Пра гэта ў размове з намеснікам галоўнага архітэктара Віцебска Леанідам Багданавым даведалася каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, піша сайт БХД.

Парк Партызанскай славы будзе зрэзаны ўздоўж — у выніку будуць з'яднаныя вуліцы Гагарына і Чэхава, а да запланаванага Паўночнага моста праз Дзвіну выйдзе абводную дарогу. Музей бацькі Міная перанясуць разам з ансамблем. А вось лёс помніка Уладзіміру Караткевічу на скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава застаецца невядомым.

Па словах Севярынец, пра лёс помніка пісьменніку Багданаў адказаў няпэўна: “Ну, недзе паставім”. У цяперашні час каля помніка Караткевічу традыцыйна збіраюцца віцебскія дэмакраты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі