Вы тут

Польскія памежнікі штрафуюць беларускіх перавозчыкаў за пасажыраў без візы

Фота: beresta.by

Польскія памежнікі штрафуюць беларускія аўтобусы, калі тыя ўязджаюць на пункт пропуску з пасажырам без візы — ад 3 да 5 тысяч еўра за кожнага “нелегала”. Гэта робіцца для таго, каб афіцыйны транспарт не спрыяў развіццю плыняў нелегальных мігрантаў.

За апошнія гады Мінскі аўтобусны парк №2, які курсуе ў Варшаву, вымушаны быў заплаціць 5-6 падобных штрафаў. Кіроўцаў абавязалі правяраць пашпарты ў пасажыраў перад пасадкай і не пускаць у аўтобус тых, у каго няма віз.

“Штраф плаціць перавозчык. Цяпер мы ўжо думаем і кіроўцаў прыцягваць, а раней у судовым парадку такая сума спаганялася з пасажыра. Беларусь жа зрабіла такія ж крокі ў адказ, толькі мы спаганяем за такое — да 200 базавых”, — распавядае спецыяліст па перавозках сталічнага аўтапарка.

Ён дадае, што такі закон дзейнічае ў дачыненні да нашых перавозчыкаў і з боку Латвіі. Літва падобнай мерай не карыстаецца.

Фота: lenta.ru

Па словах прадстаўніцы прыватнай кампаніі “Інтакс”, у іх таксама бывалі выпадкі, калі даводзілася плаціць штраф за грамадзян без візы. У асноўным гэта здаралася з-за няўважлівасці саміх пасажыраў, а не з-за спробы нелегальна перасекчы мяжу.

“Уязджаюць у асноўным тыя, у каго віза ёсць, але яна яшчэ не пачала дзейнічаць. Напрыклад, адкрылі яму візу з заўтрашняга дня, а ён паехаў сёння. Бывае, што пашпарт пратэрмінаваны. Але цяпер у такім выпадку мы людзей не пускаем у аўтобус. Але спачатку, калі закон толькі ўвялі і кіроўцы не заўважалі, дык атрымлівалі штрафы”, — тлумачыць прадстаўніца кампаніі “Інтакс”.

Фота: wiadomosci.ox.pl

Акрамя гэтага Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы плануе аднавіць поўны памежны кантроль у ліпені на час правядзення саміту NATO (8-9 ліпеня) і Сусветных дзён моладзі (26-31 ліпеня).

Сярод краінаў, якія ўваходзяць у шэнгенскае пагадненне, працягвае дзейнічаць пашпартны кантроль. Сярод іх — Аўстрыя, Германія, Венгрыя, Данія, Швецыя, Нарвегія. Выбарачны кантроль дзейнічае ў яшчэ большай колькасці краінаў пагаднення, у тым ліку на межах Польшчы.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі