Польскіх дыпламатаў не прапусцілі з Беларусі ў Расію

Польскіх дыпламатаў не прапусцілі з Беларусі ў Расію

Польскіх дыпламатаў расійскія памежнікі не прапусцілі з тэрыторыі Беларусі, распавядае vesti.ru. Палякі хацелі праехаць праз тэрыторыю Смаленскай вобласці. Прычынай адмовы называецца тое, што на мяжы Беларусі і Расіі няма памежных пастоў для пропуску грамадзян трэціх краін у Расію.

Палякі ехалі на двух аўтамабілях з дыпламатычнымі нумарамі. Расійскія памежнікі спынілі іх на трасе Масква — Мінск і рэкамендавалі перасячы мяжу ў суседніх рэгіёнах.

Па словах памежнікаў, дыпламаты з іншых краін таксама спрабавалі ўязджаць у Расею праз мяжу з Беларуссю. Аднак ўсім замежнікам адмовілі ва ўездзе праз Смаленскую вобласць.

Расія забараніла ўезд замежнікам праз беларуска-расійскую мяжу ў верасняі 2016 года. Расія спаслалася на адсутнасць памежнага кантролю на гэтай мяжы за грамадзянамі трэціх асобаў.

Замежнікі могуць перасячы мяжу Беларусі і Расіі ў Бранскай вобласці. Акрамя таго, можна праехаць праз КПП "Бурачкі" на мяжы Латвіі ды Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі