Польшча патлумачыла, чаму не будзе прымаць мігрантаў з Чачні

Польшча патлумачыла, чаму не будзе прымаць мігрантаў з Чачні

Польшча не стане прымаць мігрантаў з Чачні, бо там няма ніякай вайны. Так пракаментаваў нядаўнія падзеі ў пункце пропуску “Брэст” міністр унутраных справах і адмінстрацыі Польшчы Марыюш Блашчак у эфіры каналу TVN24.

Цягам двух дзён прыкладна дзве сотні чачэнцаў, сярод якіх было шмат дзяцей, разбілі лагер каля памежнага пераходу “Брэст”. Гэта была акцыя пратэсту ў нагоды таго, што польскі бок адмаўляецца прызнаваць іх бежанцамі і прымаць на сваю тэрыторыю.

“Наша палітыка зусім іншая. Польская мяжа зачыненая. У Чачні няма ніякай вайны, у адрозненне ад мінулых гадоў, — падкрэсліў Марыюш Блашчак. — Гэта, па маім асабістым меркаванні, спроба стварыць новы маршрут міграцыі, прыток мусульман у Еўропу. Мы выступаем за тое, каб дапамагчы пацярпелым. Мы дапамагаем тым, хто пакідае краіны, у якіх вайна, і аказваем фінансавую падтрымку і дапамогу бежанцам у лагерах”.

Палітык таксама нагадаў, што некалькі гадоў таму, калі была вайна ў Чачні, Польшча прымала бежанцаў.

Чачэнскія мігранты амаль двое сутак стаялі на беларуска-польcкай мяжы. Яны прызнаваліся, што кожны дзень спрабуюць патрапіць на тэрыторыю Еўрасаюза, але польскія памежныя і міграцыйныя службы іх заварочваюць. Таксама госці з Каўказу наракалі на беларускія ўлады, якія не забяспечылі іх харчаваннем, пітной вадой і коўдрамі.  

На дадзены момант стыхійны лагер разышоўся. Міліцыя нікога не затрымлівала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі