Плывец Яўген Цуркін заваяваў для Беларусі першы медаль летняй Універсіяды

5 ліпеня Яўген Цуркін заваяваў для Беларусі першы медаль летняй Універсіяды, якая праходзіць у Паўднёвай Карэі. На дыстанцыі 50 метраў батэрфляем беларускі плывец быў другім і атрымаў срэбра. Бразільцу Энрыке Марцінш Дэ Соўза ён саступіў 0,22 секунды.

Цуркіну 24 гады. Ён чэмпіён Еўропы па плаванню 2014 года, чэмпіён Універсіяды 2013-га. На гэтых спаборніцтвах беларус быў першым на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі