Пінчук з абрэзам зладзіў страляніну на вуліцы

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся персанал гарадской бальніцы. Туды з агнястрэльнымі раненнямі трапілі два мясцовыя жыхары — 24 і 40 гадоў. У аднаго з іх было паранена правае сцягно, у другога — правае перадплечча.



Пацярпелыя заявілі, што раненні яны атрымалі на аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Невядомы стрэліў у іх два разы з абрэза паляўнічай стрэльбы.



Міліцыянты вылічылі і затрымалі стралка. Ім апынуўся 30-гадовы жыхар Пінску. На яго пачалі крымінальную справу. Мужчыну, які раней ўжо быў асуджаны за хуліганства, пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — bezfishki.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі