Песня фанатаў мінскага "Дынама" прызнаная экстрэмісцкай

Песня фанатаў мінскага "Дынама" прызнаная экстрэмісцкай

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім тэкст песні фанатаў мінскага футбольнага клуба "Дынама" "Вместе весела шагать". Пра гэта паведамляе сайт беларускіх фанатаў belultras.by.

Паведамляецца, што рашэнне суда грунтуецца на Законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і экспертным заключэнні Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкметаў экстрэмізму.

Паведамляецца, што песня дынамаўскіх фанатаў бліжэйшым часам будзе ўнесеная ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі