Песня "1944" у беларускамоўным выкананні Naviband расчуліла Джамалу

Песня "1944" у беларускамоўным выкананні Naviband расчуліла Джамалу

Беларускія прадстаўнікі на "Еўрабачанні-2017" Naviband у якасці гасцей узялі удзел у першым паўфінале Нацыянальнага адбору Украіны ў Кіеве. Падчас шоў Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка прэзентавалі ўкраінскай публіцы сваю конкурсную песню "Гісторыя майго жыцця" а таксама заспявалі па-беларуску кавалак кампазіцыі "1944", з якой летась Джамала перамагла на "Еўрабачанні". Пераклад песні Джамалы зрабіў Мікіта Найдзёнаў.

 

Беларуская версія "1944" моцна расчуліла Джамалу. Украінская зорка, якая разам з Андрэем Данілкам і Канстанцінам Меладзэ уваходзіць у склад журы нацыянальнага адбору, падтрымала і конкурсную песню Naviband. А Канстанцін Меладзэ паабяцаў беларускаму дуэту галасаваць падчас "Еўрабачання-2017" за іх.

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Naviband выступіць у другім паўфінае конкурса 11 траўня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі