"Перспектыва" заклікае ўладу "спыніць вайну з прадпрымальнікамі"

"Перспектыва" заклікае ўладу "спыніць вайну з прадпрымальнікамі"

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" прыняло маніфест "За прадпрымальніцкую Беларусь!". Адзначаецца, што яго адрасаты — беларускі народ і прэзідэнт Беларусі. "Перспектыва" заклікае ўладу, палітыкаў і грамадзянскую супольнасць "спыніць вайну з прадпрымальнікамі".

У дакуменце, змешчаным на сайце грамадскага аб'яднання, падкрэсліваецца, што "ўся гісторыя беларускай дзяржаўнасці  была гісторыяй барацьбы прадпрымальнікаў з бязмежжам чыноўнікаў і бюракратыяй". А "прадпрымальнікі Беларусі хочуць працаваць на карысць краіны, для яе квітнення і павышэння дабрабыту грамадзян". "Перспектыва" заклікае ўладу спыніць "эксперыменты над бізнесам". "Мы хочам ісці за цывілізаваным светам у нагу з часам, а не жыць па законах мінулага", — гаворыцца ў маніфесце.

Грамадскае аб'яднанне прапануе Аляксандру Лукашэнку прыняць шэраг рашэнняў. Напрыклад, прапануецца, каб ўсе рашэнні ўладаў адносна бізнесу прымаліся "выключна з улікам меркавання, інтарэсаў і са згоды саміх прадпрымальнікаў", у якіх мусіць быць "права вета". Прыватны бізнес у эканоміцы мусіць мець прыярытэтнасць, інтарэсы бізнесу павінны быць першаснымі перад інтарэсамі "чыноўніка ва ўладзе" (перашкоды, якія робяць чыноўнікі прадпрымальніцкай дзейнасці мусяць расцэньвацца "як злачынства"). Таксама прадпрымальнікі спадзяюцца атрымаць "недатыкальнасць іх маёмасці".

Цалкам "Маніфест" можна паглядзець тут.

Адзначым, што 14 снежня ў Мінску РГА "Перспектыва" праводзіць чарговы форум прадпрымальнікаў.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі