Першы этап размяшчэння ракет Patriot у Польшчы пачнецца ў красавіку

Працы па размяшчэнні амерыканскіх ракет Patriot у Польшчы пачнуцца ў пачатку красавіка. Тады ж, як плануецца, у Польшчу прыбудуць першыя вайскоўцы з ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на польскія СМІ.
Нагадаем, тыдзень таму ніжняя палата Сейма ратыфікавала польска-амерыканскую дамову SOFA, якая рэгламентуе статус войскаў ЗША, што будуць размешчаныя на польскай тэрыторыі. Дамова прадугледжвае знаходжанне амерыканскіх вайскоўцаў на часовай, а пасля — з 2012 года — сталай вайсковай базе ЗША ў Польшчы, на якой будуць размешчаныя ракеты Patriot.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі