Першая вулічная кропка Wi-Fi з’явілася ў Магілёве

У Магілёве з'явілася першая вулічная кропка Wi-Fi — на плошчы Славы. Моцны сігнал ідзе з ратушы і пакрывае шырокую прастору да парку Горкага. Каб увайсці ў сеціва, трэба адкрыць браўзэр, увесці свой нумар тэлефона, атрымаць SMS з кодам і аўтарызавацца.

"Падобныя кропкі доступу ёсць ў шматлікіх гарадах свету, Магілёў не горш за іх. Таму было прынята рашэнне працаваць над реалізацыяй гэткай ідэі. Каб увасобіць яе ў жыццё, спатрэбілася 1,5 года. Мы доўга шукалі партнёраў, якія б прапанавалі неабходнае абсталяванне. Зараз шукаем камерцыйнага партнёра, бо трэба аплочваць паслугі інтэрнэт-правайдара. Пакуль вымушаны выдаткоўваць грошы з сваіх кішэняў", —  распавядае чалец Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Паводле інфраструктурнага праекту Цэнтра плануецца наладзіць кропкі доступу да інтэрнэту і ў іншых месцах Магілёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі