Першая частка расійскага крэдыту ў Мінск прыйшла яшчэ ў канцы снежня

У снежні 2013 года золатавалютныя рэзервы нашай краіны павялічыліся на 192,2 млн долараў. Гэтаму спрыяла паступленне першай часткі крэдыту Расійскай Федэрацыі, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.



У каментары агенцтву БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення Нацбанка Міхаіл Журавовіч адзначыў, што пад "крэдытам Расійскай Федэрацыі" маецца на ўвазе 450 млн долараў дзяржаўнага крэдыту пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Пра крэдытаванне афіцыйнага Мінска ў 2014 годзе на агульную суму да 2 млрд долараў дамовіліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 25 снежня на паседжанні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.



Мінск будзе пагашаць крэдыт з 15 студзеня 2017 года.



Дарэчы, у снежні 2013 года Беларусі было адмоўлена ў атрыманні апошніх 440 млн долараў крэдыту з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Прычына ў тым, што наша краіна не выконвае ўмовы гэтага крэдыту. Да гэтага пытання плануецца вярнуцца праз паўгода.



Фота — vestikavkaza.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі