"Сашко Білы" напісаў, хто яго "замовіў"

Як паведамляюць украінскія СМІ, у мясцовай кавярні яго захапілі невядомыя са зброяй, якія прыехалі на трох мікрааўтобусах. Амаль адразу "Сашко Білага" расстралялі. Афіцыйных каментароў украінскіх праваахоўнікаў няма дагэтуль. Варта адзначыць, што ровенскія калегі Музычкі з "Правага сектара" абвінавацілі ў забойстве не расійскія спецслужбы, а міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.



Тым часам, сайт charivne.info нагадвае, што яшчэ 13 сакавіка Музычка напісаў у сацыяльных сетках пра запланаванае яго забойства.



"Кіраўніцтва генпракуратуры і МУС Украіны прынялі рашэнне пра маё фізічнае знішчэнне або захопленне і выдачу мяне Расіі, для таго, каб пасля ўсё спіхнуць на спецслужбы Р[асійскай] Ф[едэрацыі], — пісаў "Сашко Білы". — Для правядзення гэтай аперацыі ўжо створаны спецатряд. Мы валодаем на 100% дакладнай інфармацыяй. Гэты мой зварот прашу лічыць афіцыйным зваротам у СБУ Украіны. Звяртаюся таксама да сваіх братоў, да ўсіх украінцаў, нацыяналістаў-патрыётаў: я не баюся смерці і жывым не здамся! Няхай мае ворагі не спадзяюцца, што знішчыўшы мяне, яны будуць спаць спакойна. Маё месца зоймуць іншыя патрыёты, якія працягнуць нашу барацьбу".
 

"Сашко Білы" стаў зоркай інтэрнэту ў лютым сёлета — ён прыходзіў з аўтаматам на паседжанне прэзідыума абласной рады ў Роўна, збіваў пракурора, нібыта, абклаў "падаткам" праваахоўнікаў. У 1990-я Музычка, як баец УНА-УНСО, ваяваў у Чачэніі супраць расійскіх вайскоўцаў. У сакавіку ў Расіі заявілі, што "Сашко Білы" забіў 20 палонных расійскіх вайскоўцаў. Супраць яго распачалі крымінальную справу, яго аб'явілі ў міжнародны вышук. Справу завялі на Музычку і ва Украіне — за яго "махноўшчыну" ў Роўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі