Пенсіянер з сякерай запатрабаваў у прадавачкі выпіць, закусіць і цыгарэты

Пенсіянер з сякерай запатрабаваў у прадавачкі выпіць, закусіць і цыгарэты

У пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна мужчына з сякерай у руках абрабаваў краму, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

57-гадовая прадавачка звярнулася міліцыю і паведаміла, што каля 13.30 ў краму зайшоў мясцовы жыхар. Трымаючы ў руцэ сякеру і пагражаючы, мужчына запатрабаваў, каб прадавачка аддала яму тры бутэлькі спіртнога, закуску і цыгарэты.

Прадавачка не выканала патрабаванні і ўцякла з крамы.

Міліцыянты затрымалі 61-гадовага мужчыну. Як выявілася, з крамы нічога не знікла. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі