Педагогі дапамаглі затрымаць у Мінску педафіла

Праваахоўнікі затрымалі 30-гадовага мінчука, якога падазраюць у педафіліі. Як інфармуе прэс-служба МУС, сёлета ў красавіку педагогі адной са сталічных школаў паведамілі ў міліцыю пра некалькі дзяцей з дзіўнымі паводзінамі. Настаўнікі выказалі меркаванне, што дзеці сталі ахвярамі сэксуальных злачынстваў.

Праваахоўнікі падчас праверкі выйшлі на 30-гадовага мінчука, які нейкі час пражываў з маці ў ЗША. Там ім, як паведамляецца, цікавілася паліцыя з нагоды пошуку, прагляду і захоўвання дзіцячай парнаграфіі. Аднак хлопец з'ехаў у Беларусь, пазбегнуўшы крымінальнай адказнасці ў ЗША. Аднак і ў Мінску ён працягваў наведваць сайты з дзіцячай парнаграфіяй, а таксама кантактаваў з педафіламі на розных форумах.

Выявілася, што мужчына цікавіўся не толькі выявамі дзяцей. Аператыўнікі высветлілі, што з 2013 па 2015 год ён у сябе дома "неаднаразова здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй дзяўчынкі 2009 года нараджэння".

Мінчука затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу.

Фота: spb.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі