Пажар на "Магілёўдрэве" (фота)
Ён здарыўся 18 верасня ў мэблевым цэху № 1 прадпрыемства.
Як інфармуе партал tut.by, працаўнікі выйшлі адтуль самастойна, яшчэ да прыезду выратавальнікаў. Узгаранне, якое ўзнікла ў двух фарбавальных камерах, было хутка ліквідаванае. Камеры аднаўляць не будуць — іх дэмантуюць, паколькі аналагічнае абсталяванне ёсць у новых цэхах.
Фота — МНС