Павялічанае відэа смяротнага ўдару, з-за якога загінуў гандбаліст Лукашук

Павялічанае відэа смяротнага ўдару, з-за якога загінуў гандбаліст Лукашук

У пачатку снежня Вярхоўны суд адмяніў усе ранейшыя пастановы па справе аб смерці гандбаліста “СКА-Мінск” і зборнай Беларусі Рамана Лукашука. У верасні 2014 года спартсмен атрымаў фатальны ўдар каля сталічнага клуба “Мулен Руж”. За гэта 6 год пазбаўлення волі далі ўраджэнцу Барысаўшчыны Максіму Урубухаву, які нашмат ніжэйшы за Лукашука і куды менш падрыхтаваны фізічна.

Бацька загінулага, Аляксандр Лукашук, паказаў Еўрарадыё набліжаны відэазапіс удару, з-за якога загінуў яго сын. З гэтым ролікам знаёміліся следчыя і суддзі розных інстанцый. Бацька загінулага адзначае, што ролік дрэннай якасці, але ён ясна даказвае: Рамана ударыў высокі і фізічна падрыхтаваны чалавек. Аляксандр Лукашук называе і канкрэтнае прозвішча былога гандбаліста “СКА-Мінск”, якога ён падазрае ў злачынстве.  

Вярхоўны суд не паверыў, што “чалавек кволага целаскладу” забіў гандбаліста

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі