Павел Вінаградаў знайшоўся ў Маскоўскім РУУС

Падпалкоўнік Алег Бягуноў і яго падначалены Аляксандр Казакевіч з Маскоўскага РУУС перахапілі актывіста ля пад’еда яго дома а палову на 10 раніцы. Забралі тэлефон і прапанавалі праехаць з імі ў пастарунак на “прафілактычную размову”. З чым звязаная чарговае папярэджанне з боку міліцыянтаў “аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў”, Павел Вінаградаў так і не зразумеў.



Павел Вінаградаў: “У РУУС я быў папярэджаны аб недапушчальнасць здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў я ўжо нават не ведаю, колькі разоў я там у іх распісваўся! І пратусаваўся я там да 15.35. З чым гэта звязана не зразумела. Магчыма, баяліся, што я нешта зраблю ў судзе ў Някляева”.



Самае крыўднае, кажа Вінаградаў, што большасць дня ён банальна згубіў – глядзеў у столь кабінета № 418 Маскоўскага РУУС, дзе сядзіць “яго” інспектар. Увесь час пасля падпісання папер з папярэджаннем з ім ніхто не гаварыў, нічога не даводзіў і не вызнаваў.

Цікава, што актывісты кампаніі "Гавары праўду!" ездзілі ў Маскоўскі РУУС у пошуках Паўла, але там ім паведамілі, што Вінаградава ў іх будынку няма. Пра гэта Еўрарадыё а 14 гадзіне паведамляў намеснік лідара кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі