Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску

Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску

Журналіста Паўла Шарамета, забітага сёння ў Кіеве, пахаваюць на радзіме, у Мінску. Пра гэта сайту “Беларускі партызан” паведаміла яго маці. Час і месца пахавання пакуль не вядомыя.

Нагадаем, што здарэнне адбылося сёння каля 7.45 ва ўкраінскай сталіцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Шарамет быў за рулём аўто, якое належала кіраўніцы выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле. Яе самой у машыне не было.

Журналіст праехаў некалькі дзясяткаў метраў, калі закладзенае пад яго сядзеннем выбуховае прыстасаванне ўзарвалася.

Праваахоўнікі называюць гэты інцыдэнт забойствам. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Паўла Шарамета.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі