Паўфінал Лігі чэмпіёнаў: “Барселона” — “Баварыя”, “Ювентус” — “Рэал”

У паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў “Барселона” сустрэнецца з мюнхенскай “Баварыяй”, а турынскі “Ювентус” згуляе з мадрыдскім “Рэалам”. Лёсаванне прайшло ў пятніцу, 24 красавіка, у швейцарскім Ньёне. Першыя матчы адбудуцца 5-6 траўня. Гульні ў адказ — 12-13 траўня. Фінал — 6 чэрвеня ў Берліне.

Нагадаем, у чвэрцьфінале “Барселона” без праблем разабралася з ПСЖ, перайграўшы парыжан па суме дзвюх матчаў з лікам 5:1. “Баварыя” адолела “Порту”, забіўшы ў другім матчы ажно 6 галоў. “Рэал” і “Ювентус” прайшлі ў паўфінал са скрыпам: мадрыдцы з мінімальным лікам перайгралі “Атлетыка” — 1:0 па суме дзвюх сустрэч. З такім жа лікам перамогу над “Манака” здабылі італьянцы.

Фота: uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі