Паўднёвая Карэя ў разы павялічыла спіс санкцый супраць Беларусі і Расіі

Паўднёвая Карэя пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі / pixabay.com
Паўднёвая Карэя пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі / pixabay.com

Паўднёвая Карэя ў некалькі разоў павялічыла спіс тавараў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі супраць Беларусі і Расіі, перадае Yonhap. Пашырэнне санкцый адбылося ў гадавіну ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

Раней у "чорным спісе", уведзеным у сакавіку 2022-га, было 57 пазіцый нестратэгічных тавараў і тэхналогій. У прыватнасці, там былі паўправаднікі і камп'ютарная тэхніка.

Цяпер урад Паўднёвай Карэі дадаў у гэты пералік яшчэ 741 від тавараў: станкі, падшыпнікі, цеплаабменнікі, абсталяванне для нафта- і газаперапрацоўкі ды інш. Гэтую меру ў Паўднёвай Карэі тлумачаць высокай верагоднасцю таго, што гэтыя тавары могуць быць выкарыстаныя ў якасці зброі і ў ваенных мэтах, хаця ў самой краіне-вытворцы яны не класіфікуюцца як стратэгічныя прадметы.

Амбасада Беларусі ў Паўднёвай Карэі заявіла, што ўспрымае такі крок са шкадаваннем: "Гэтыя крокі дакладна не будуць спрыяць вырашэнню крызісных з'яў у эканоміцы, з якімі сутыкаецца большасць краін".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі