Патрабаванні віцебскіх прадпрымальнікаў адправяць у Мінск

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст прадпрымальніцкага руху Анатоль Шапавалаў.



Шапавалаў: "Я думаю, адсоткаў 80-85 удзельнічаюць. Звязана гэта з тым, што ў Мытным саюзе трэба адзіны знакі. Ну, у цывілізаваных краінах ёсць такія абазначэні — напрыклад, у ЕС "Тавары еўрапейскіх краін". Стаіць такі значык, які гарантуе спажыўцу якасць прадукцыі. Але там сам вытворца ставіць знак і нясе адказнасць сам вытворца. Тут жа патрабуюць, каб прадпрымальнік здаваў свой тавар для праверкі".



Па словах Шапавалава, прадпрымальнікі хочуць, каб і ў Мытным саюзе падобныя знакі ставілі самі вытворцы.



Патрабаванні віцебскіх страйкоўцаў павязе ў Дэпартамент па прадпрымальніцтве актывістка Ірына Яскевіч. Шапавалаў спадзяецца, што нейкі кампраміс будзе знойдзены. Іначай, кажа ён, вялікія страты можа панесці бюджэт.



Нагадаем, што віцебскія прадпрымальнікі ладзяць аднадзённы страйк. Яны пратэстуюць супраць Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.



Фота — charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі