Паступовае паслабленне маразоў у Беларусі чакаецца ў пачатку лютага

На працягу бліжэйшых працоўных дзён маразы захаваюцца. На надвор'е паўплывае яшчэ адзін арктычны антыцыклон, які перасоўваецца з поўначы.


Сіноптыкі кажуць, што з-за моцнага ветру будзе падавацца, што мароз на 7-10 градусаў мацнейшы, чым насамрэч. Ад серады да пятніцы ў начныя гадзіны чакаецца да 24 марозу (месцамі — да 29 градусаў), у суботу, 1 лютага — 13-18 (месцамі — да 20), у нядзелю — ад 7 да 17 марозу. У дзённыя гадзіны ў бліжэйшыя тры дні — ад 11 да 18 градусаў ніжэй за нуль, у суботу — 7-13 марозу, у нядзелю — 5-10, а на Брэстчыне — 2-4 градусы ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі