Пастаўкі беларускага калію праз клайпедскі порт скараціліся у два разы

Пастаўкі беларускага калію праз клайпедскі порт скараціліся ў жніўні ў два разы. Пра гэта Еўрарады паведаміў дырэктар па маркетынгу і адміністрацыйных пытаннях порта ў Клайпедзе Артур Друнгілас. Ён удакладніў, што праз порт Клайпеды адгружаюцца не толькі беларускія ўгнаенні. Ёсць таксама крыху расійскіх і літоўскіх. Але аснову, вядома, складаюць беларускія. І зніжэнне адгрузак у два разы звязанае менавіта з беларускімі праблемамі.

Артур Друнгілас: “У гэтым годзе аб’ёмы перавозак угнаенняў праз наш порт знізіліся. У апошні месяц зніжэнне больш значнае, вядома, але аб’ёмы адгрузак зніжаліся з самага пачатку года. Лічбы ў нас па сыпучых угнаеннях, уключна з нашымі угнаеннямі, расійскімі і вашымі беларускімі. Зніжэнне за мінулы месяц на 54,7%. І гэтае зніжэнне ў асноўным за кошт калійных угнаенняў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі