Пасля ўвядзення новага маршрута ў аэрапорт колькасць рэйсаў павялічылася ўдвая

Да 1 траўня з “Цэнтральнага” ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" кожны дзень было 14 прыгарадных маршрутаў. Зараз — ажно 27. Першы з іх адпраўляецца ў 2.20 ночы (раней першы аўтобус адыходзіў у 4 гадзіны), апошні — у 23.40. Кошт квітка — 18450 рублёў (было 16 тысяч). Па дарозе экспрэс робіць толькі адзін прыпынак — ля станцыі метро “Уручча” і даязджае да аэрапорта прыкладна за 50 хвілін. Раней прыпынкаў было 5-6 (у залежнасці ад рэйса), час у дарозе — 1 гадзіна 20 хвілін.


Нагадаем, што на пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць правесці да аэрапорта чыгунку. На яго думку, гэта павялічыць колькасць ахвотных здзейсніць авіяпадарожжа.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі