Пасля ўкусаў кляшчоў да медыкаў звярнуліся каля 430 мінчукоў

Ад пачатку года ў Мінску па дапамогу да медыкаў пасля ўкусаў кляшчоў звярнуліся каля 430 чалавек. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара сталіцы Наталлю Жукаву. Па яе словах, добры вынік дала апрацоўка гарадскіх тэрыторый ад кляшчоў. У выніку ў сталіцы колькасць кляшчоў на 1 кв.км не перавышае 0,5 асобіны.

Сёлета ў красавіку-траўні санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска абследавала паркі, скверы, зялёныя зоны і тэрыторыі аздараўленчых лагераў горада. Свабоднымі ад кляшчоў выявіліся цэнтральныя паркі сталіцы з коратка стрыжанымі газонамі і рэдкімі дрэвамі.

Адзінкавыя кляшчы былі выяўленыя ў лясных масівах на перыферыі горада, якія пераходзяць у прыгарадныя лясы. Гаворка ідзе пра лясы каля вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца, Дразды і Пціч, Цнянскае, а таксама на вуліцах Цікоцкага і Нікіфарава, каля станцыі метро "Барысаўскі тракт", у лесапарку ў Сцяпянцы, ля пасёлка Сокал, фруктовым садзе на вуліцы Рафіева, пустцы ў межах вуліц Кірыенка-Бельскага, на азелянёных тэрыторыях у раёне вуліц Прытыцкага-Матусевіча, вуліцы Панчанкі-МКАД, зялёнай зоне вуліц Лідская-Калеснікава-Казіміраўская-Нёманская.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі