Пасля шопінгу ў Беларусі масквіч зарэзаў сябра

Уначы 21 ліпеня ў меліярацыйнай канаве каля аўтазаправачнай станцыі на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расіі, каля вёскі Высокае быў знойдзены труп невядомага мужчыны з колата-рэзаным раненнем у раёне грудной клеткі. У гэты ж дзень Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па забойстве.

Паколькі адбіткаў пальцаў следчыя ў беларускіх базах не знайшлі, то высунулі версію, што забіты — расіянін. У супрацы з расійскімі праваахоўнікамі затрымалі 32-гадовага непрацуючага грамадзяніна, паведамляе БЕЛТА.

Высветлілася, што некалькі маладых людзей, якія жывуць у Маскве, на аўтамабілі прыехалі ў Мінск на закупы. На зваротным шляху паміж імі ўзнікла сварка. Падчас яе адзін з мужчын нанёс спадарожніку смяротны ўдар нажом, скінуў труп у бліжэйшы яр і з'ехаў на аўтамабілі. Праз некалькі дзён яго затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Праца па крымінальнай справе працягваецца. Падчас агляду месца здарэння следчыя выявілі прыладу злачынства — нож, які падазраваны выкінуў пасля забойства.

Сам падазраваны цяпер дае прызнальныя сведчанні.

Ілюстрацыйнае фота — vz.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі