Пасля няшчаснага выпадку ў "Сілічах" узмоцняць тлумачальную працу

Пасля няшчаснага выпадку ў "Сілічах" узмоцняць тлумачальную працу

Пасля няшчаснага выпадку ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" ўзмоцняць тлумачальную працу сярод наведвальнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла дырэктар цэнтра Людміла Пастэрнакевіч.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сноўпарку 45-гадовы лыжнік спрабаваў зрабіць сальта назад і атрымаў цяжкую траўму, а праз тыдзень памёр у Мінскай абласной клінічнай бальніцы. У загінулага засталіся жонка і дачка-падлетак. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Дырэктар кажа, што ў "Сілічах" прадугледжаны сур'ёзныя меры бяспекі, якія ёсць не ва ўсіх гарналыжных комплексах свету. Па словах Людмілы Пастэрнаркевіч, нярэдка наведвальнікі памылкова ацэньваюць свае сілы, пачынаюць рабіць трукі, да якіх не гатовыя. У такіх выпадках супрацоўнікі цэнтра прапануюць навічкам замест складанай трасы вучэбную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі