Пасля Лонданскага інвестыцыйнага форуму будзе Нямецкі

Сусветны фінансавы крызіс можа даць дадатковыя шанцы для развіцця эканомікі Беларусі. Пра гэта заявіў 16 лістапада старшыня Ўсходняга камітэта нямецкай эканомікі Клаўс Мангольд на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Ён адзначыў, што тыя краіны, якія маюць моцны індустрыяльны складнік, маюць шанец уступіць у стадыю рэнесансу, калі будзе цалкам раскрытая гэтая галіна эканомікі. Ён упэўнены, пасля канчатка крызісу прамысловасць будзе адыгрываць больш значную ролю, чым дагэтуль.

К.Мангольд звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады Беларусь і Нямеччына нядрэнна працуюць у розных галінах. На думку К.Мангольда, нямецкі бок бачыць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, камплектуючых для аўтамабільнай прамысловасці, у металаапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці.

К.Мангольд таксама падкрэсліў, што, калі прыватызацыя і лібералізацыя эканомікі, запушчаныя ў Беларусі, будуць далей працягвацца, Беларусь знойдзе ў асобе нямецкай эканомікі вельмі сур'ёзнага партнёра.

Як паведаміў журналістам К.Мангольд па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі, была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ўвесну 2009 года ў Нямеччыне маштабнага эканамічнага форуму, на якім будуць вызначаныя асноўныя аспекты супрацоўніцтва.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі