Пасля бойкі ў адным з мінскіх клубаў памёр мужчына

Пасля бойкі ў адным з мінскіх клубаў памёр мужчына

Пасля бойкі ў адным з мінскіх клубаў памёр мужчына. Яго ўдарылі ў твар, падчас падзення ён пашкодзіў патыліцу. Супрацоўнікі нейрахірургічнага аддзялення мінскай Гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі змагаліся за жыццё пацярпелага на працягу тыдня. 27 кастрычніка мужчыны не стала, інфармуе БЕЛТА.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, па факце канфлікту ў клубе распачалі крымінальную справу, прызначаныя экспертызы, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі