ПАСЕ прызначыла 27 назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызначыла назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА, папярэдне ў склад місіі ўвайшлі 27 чалавек з Аўстрыі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Нямеччыны, Швецыі, Швейцарыі, Францыі і іншых краін. Гэта прадстаўнікі пяці партый.

Адзначаецца, што ў якасці дакладчыка ў каманду назіральнікаў ПАСЕ ўвайшоў Андрэа Рыгоні (на здымку), цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта асамблеі.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка 2015-га.

Ярмошына лічыць, што "бацькай" павінен быць мужчына, "бацька нацыі" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі