Партрэт Аляксандра Лукашэнкі знялі з выставы ў Брэсце

“Партрэт Лукашэнкі ў касцюме Францыска Скарыны. Учора ж наш губернатар павёз гэтую карціну ў Мінск, падарунак прэзідэнту… Цікавая карціна, адразу пытанне — чаму ў такім вобразе. Але назва сама за сябе гаворыць — у касцюме Францыска Скарыны”, — расказвае Еўрарадыё кіраўнік брэсцкага Мастацкага музея Васіль Гуляеў.

У музеі расказваюць, што адкрыццё выставы карцін Нікаса Сафронава выклікала незвычайную ўвагу сярод палітычнай эліты Брэста. На ім прысутнічалі “усе галіны ўлады… вялікі бамонд”. На жаль, пабачыць незвычайны партрэт кіраўніка Беларусі ўжо немагчыма.

Дарэчы, кошт квіткоў на выставу Сафронава прыблізна ў 10 разоў даражэйшы, чым на звычайныя выставы ў гэтым музеі.

Нагадаем, што падчас адкрыцця выставы Нікас Сафронаў прызнаўся, што даўно хоча напісаць партрэт кіраўніка Беларусі "ў класічным стылі... ўжывую". І ён, нібыта, мае адпаведную дамоўленасць з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Ён ці саромеецца, ці сціпла сябе паводзіць. І заняты вельмі моцна: то ў яго пасяўная, то яшчэ нешта. Ён мне не пазіраваў спецыяльна, я проста з ім крыху папрацаваў", — цытуе словы Нікаса Сафронава сайт kp.by.

Фота — b-g.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі