Партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі

Партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі

Партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі за артыкул пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне на баку афіцыйнай улады. Як вырашылі чыноўнікі Мінінфарма, гэта матэрыял, змест якога "здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны". 

Ліст Мінінфарма, датаваны 14 сакавіка, рэдакцыя tut.by атрымала ў пятніцу, 17 сакавіка.

Нагодай для папярэджання стаў артыкул "Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст. Як беларусы ваююць ва Украіне", абнародаваны 15 лютага. Супрацоўнікі tut.by звяртаюць увагу: у артыкуле паведамлялася, што тэкст не адлюстроўвае адносінаў рэдакцыі да канфлікту ва Украіне і ўдзелу нашых грамадзян у ім. Таксама падкрэслівалася, што Крымінальны кодэкс забараняе грамадзянам нашай краіны ўдзельнічаць у любых ваенных канфліктах за мяжой — як за грошы, так і бясплатна.

Пасля атрымання папярэджання ад Мінінфарма матэрыял быў выдалены з партала tut.by. Аднак рэдакцыя накіравала афіцыйны ліст у ведамства з просьбай патлумачыць, што менавіта ў тэксце супярэчаць дзейнаму заканадаўству. 

Як падкрэсліла гендырэктар ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Людміла Чэкіна, наяўнасць беларусаў, якія ваююць па розныя бакі канфлікту на Данбасу, не сакрэт: гэта прызнавалі нават супрацоўнікі праваахоўных ведамстваў. 

Дарэчы, на сайце Мінінфармацыі звестак пра папярэджанне парталу tut.by пакуль няма. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі